Націсніце для прагляду малюнка

Дзіцячая бяспека - галоўны прыярытэт!

26.08.2026

З 25 жніўня па 5 верасня 2026 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага – дзеці!", накіраванае на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў сувязі з пачаткам новага навучальнага года.

▪️ Кіроўцам - абавязкова
У светлы час сутак уключаць блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні (п.166.9 ПДР). Будзьце вельмі ўважлівыя паблізу школ, дзіцячых садкоў, у дварах і на пешаходных пераходах. Пры перавозцы дзяцей выкарыстоўвайце ўтрымліваючыя прылады і рамяні бяспекі.

▪️ Бацькам і юным удзельнікам дарожнага руху – нагадваем
Перад перасячэннем праезнай часткі на ровары або сродку персанальнай мабільнасці (СПМ) неабходна спешвацца (акрамя выпадкаў, прама дазволеных ПДР). Дзецям да 14 гадоў самастойна катацца на СПМ можна толькі ў жылых зонах. За межамі двара - выключна ў суправаджэнні дарослых.

Бяспека на дарогах залежыць ад кожнага з нас!