Telegram-канал
27.08.2026
Тарыфы абнаўляюцца для ўсіх тыпаў транспартных сродкаў. Таксама ўводзіцца павышаючы каэфіцыент для транспарту з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тон у выпадку транзітнага руху па МКАД-1 і горадзе Мінску.
Так, праезд па платных дарогах, якія вядуць у Мінск, будзе аплачвацца з прымяненнем павышаючага каэфіцыента да дзеючых тарыфаў. Новаўвядзенні будуць прымяняцца да ТС з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т у выпадку праезду на працягу адной гадзіны па дзвюх і больш сегментах трас М-2 (км 14,9 – км 25,308), М-3 (км 9,4 – км 10,418), М-4 (км 16,3 – км 19,046), М-6/Е 28 (км 12,0 – км 20,575), Р-1 (км 8,2 – км 24,44), Р-23 (км 10,2 – км 14,1), Р-28 (км 12,44 – км 16,91).
Таксама для разліку памеру платы за праезд ТС з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т па разліковым сегменце платных аўтадарог будуць прымяняцца тарыфы:
▫️2 восі - 0,121 еўра/км
▫️3 восі - 0,152 еўра/км
▫️4 восі і больш - 0,182 еўра/км
Для ТС з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т, не зарэгістраваных на тэрыторыі краін-членаў ЕАЭС, будзе дзейнічаць электронная віньетка:
▫️15 каляндарных дзён - 21 еўра
▫️30 каляндарных дзён - 33 еўра
▫️1 каляндарны год - 114 еўра
Важна адзначыць, што для ТС з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т, зарэгістраваных на тэрыторыі краін-членаў ЕАЭС, праезд па дарогах Рэспублікі Беларусь застаецца бясплатным.
Акрамя таго, карэктуюцца памеры платы па разавым тарыфе (у дачыненні да фактаў неаплаты або няпоўнай аплаты праезду па платных дарогах).
Новыя правілы ўступаюць у сілу ў адпаведнасці з пастановай Мінтранса ад 24 жніўня 2026 года № 42 "Аб устанаўленні тарыфаў платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь".