Націсніце для прагляду малюнка

Таджыкістан - Беларусь. Першы рэгулярны рэйс з Душанбэ сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

30.08.2026

Урачыстае адкрыццё прамога авіярэйсу авіякампаніі Somon Air адбылося ў галоўным аэрапорце нашай краіны. Сустракалі гасцей з традыцыйнай беларускай гасціннасцю: воднай аркай і караваем.

Новы авіярэйс - дадатковы транспартны калідор, як сімвал умацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж Таджыкістанам і Беларуссю.

Рэйсы будуць выконвацца адзін раз на тыдзень, пачынаючы з 29 жніўня.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Уладзімір Чараухін:
"Перш за ўсё, гэта хуткі і камфортны для пасажыраў спосаб дабрацца да месца прызначэння без працяглых перасадак. Выказваем упэўненасць, што авіякампанія не абмяжуецца адным рэйсам на тыдзень, гатовыя да абслугоўвання ўзрастаючага пасажырапатоку паміж Душанбэ і Мінскам з якасцю, якая адпавядае міжнародным стандартам."