Націсніце для прагляду малюнка

У Мінтрансе адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых дарожнікаў

14.07.2024

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч уручыў заслужаныя ўзнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё дарожнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дасягненне найлепшых вынікаў у працы і прафесіяналізм.

Нагруднымі знакамі адрознення "Ганаравы дарожнік Беларусі" І ступені і "Ганаравы дарожнік Беларусі" II ступені, а таксама Ганаровай граматай Мінтранса ўзнагароджаны вадзіцелі аўтамабіляў і пагрузчыкаў, электрагазазваршчыкі, спецыялісты дарожных прафесій філіялаў аўтадараў, кіраўнікі прадпрыемстваў.

Аляксей Ляхновіч звярнуўся да прысутных у зале: "З задачай, якую паставіў перад дарожнікамі Кіраўнік дзяржавы па прывядзенні ў парадак рэспубліканскіх аўтамабільных дарог у тэрмін да 9 мая, мы разам справіліся "на выдатна".

Кіраўнік Мінтранса адзначыў, што з боку дзяржавы падтрыманню дарог у належным транспартна-эксплуатацыйным стане і ў цэлым дарожнай гаспадарцы ўдзяляецца вельмі вялікая ўвага.