Націсніце для прагляду малюнка

Беларусь і Іран зацікаўлены ў развіцці транзітнага патэнцыялу дзвюх краін

15.01.2025

Супрацоўніцтва ў сферы транспарту беларуская і іранская дэлегацыі абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску.

Дэлегацыю Беларусі ўзначаліў намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна, Ісламскай Рэспублікі Іран – намеснік міністра прамысловасці, шахт і гандлю Махамад Алі Дэхган.

Іранскі бок праінфармаваў, як прасоўваецца будаўніцтва ўчасткаў чыгункі Рэшт-Астара і маршрутам у кірунку порта Чабахар. Гэты адзін з найбуйнейшых партоў ў краіне з'яўляецца ключавым элементам у міжнародным транзітным калідоры "Поўнач-Поўдзень".

Сяргей Дубіна адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў адкрыцці прамых паветраных зносін па маршруце Тэгеран-Мінск-Тэгеран сіламі іранскіх авіяперавозчыкаў. Выказаў упэўненасць, што атрыманне Іранам статусу назіральніка пры ЕАЭС пазітыўна адаб'ецца на развіцці гандлёвых адносін паміж нашымі краінамі і ў цэлым на тэрыторыі Саюза.

"Іран займае выгаднае геаграфічнае становішча і для нашай краіны з'яўляецца мостам, які злучае Беларусь з дзяржавамі Персідскага заліва. Перакананы, што патэнцыял інтэграцыйных аб'яднанняў ШАС і ЕАЭС будзе спрыяць развіццю перавозак грузаў нашымі краінамі", - сказаў намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна.

Сустрэча прайшла з удзелам прадстаўнікоў дыпкорпуса — Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Іране Дзмітрыя Кальцова і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ірана ў нашай краіне Алірэзы Санеі.