05.02.2025
У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік Міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна і намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч.
З якімі вынікамі авіяцыйная галіна Беларусі завяршыла 2024 год. Галоўнае з выступу дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Ігара Голуба:
Пасажыраабарот склаў 108,5% да ўзроўню 2023 года, аб'ём перавезеных пасажыраў – 113,5%. Колькасць абслужаных пасажыраў у аэрапортах рэспублікі – 116,9 % у параўнанні з 2023-м годам.
Авіякампанія "Белавія" выконвала рэгулярныя рэйсы з Мінска, Брэста і Гомеля ў 23 аэрапорты 11 дзяржаў. Рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск і з яго на рэгулярнай аснове выконвалі 12 авіяперавозчыкаў.
У рамках інвестпраекта на Мінскім заводзе грамадзянскай авіяцыі № 407 уведзены ў эксплуатацыю комплекс па афарбоўцы і тэхнічным абслугоўванні паветраных суднаў.
"У 2024 годзе авіяцыйная бяспека на аб'ектах грамадзянскай авіяцыі краіны забяспечана ў поўным аб'ёме", – праінфармаваў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі.
Гаворачы аб задачах, якія стаяць перад паветраным транспартам у гэтым годзе, Ігар Голуб адзначыў: "У 2025 годзе забеспячэнне бяспекі палётаў і авіяцыйнай бяспекі застаецца прыярытэтам. Асноўныя намаганні будуць таксама накіраваны на пашырэнне рынку авіяперавозак, развіццё маршрутнай сеткі, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і грузаў".
Акрамя таго, у планах развіццё рэгулярных і чартарных авіязносін з аэрапортаў рэспублікі, прыцягненне інвестыцый у папаўненне парку паветраных суднаў, абнаўленне аб'ектаў аэрадромнай і аэранавігацыйнай інфраструктуры.
"Беларуссю рэалізаваны шырокі спектр міжнародных ініцыятыў у сферы грамадзянскай авіяцыі", – паведаміў кіраўнік авіяцыйнай адміністрацыі Беларусі. Усяго ў цяперашні час з замежнымі дзяржавамі заключаны 50 пагадненняў аб паветраных зносінах.
У 2024 годзе падпісаны пагадненні з Саудаўскай Аравіяй і Сейшэльскімі астравамі, а таксама адбыліся перамовы па развіцці супрацоўніцтва з авіяцыйнымі ўладамі Расіі, Казахстана, ААЭ, Кітая, Амана, Іарданіі, В'етнама, Венесуэлы, Ірана, Зімбабвэ, Марока, Кувейта.
У высокай ступені гатоўнасці да падпісання знаходзяцца пагадненні з Венесуэлай і Кеніяй. Праводзяцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ўзгаднення праекта пагаднення аб паветраных зносінах з Іарданіяй.