Націсніце для прагляду малюнка

"Дарога жыцця. Дарога мужнасці. Дарога Перамогі". Беларускія і расійскія дарожнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню ля манумента Перамогі ў Мінску

23.06.2025

Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках гісторыка-патрыятычнага аўтапрабегу ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі, маршрут якога пралягае па тэрыторыі нашых краін. Ва ўскладанні кветак і вянкоў прынялі ўдзел першы намеснік Міністра транспарту і камунікацый Беларусі Рыгор Глазко і намеснік Міністра транспарту Расіі Канстанцін Пашкоў.

"Несмяротны подзвіг транспартнікаў і дарожнікаў — назаўжды ў нашых сэрцах", -- сказаў у сваім выступе на плошчы Перамогі Рыгор Глазко. "Арганізаваны па ініцыятыве расійскіх калег патрыятычны аўтапрабег "Дарога жыцця. Дарога мужнасці. Дарога Перамогі" – дастойны ўклад у захаванне памяці аб працаўніках транспарту, якія працавалі ў суровыя гады вайны, а пасля вызвалення аднаўлялі дарожную інфраструктуру краіны", - адзначыў намеснік Міністра транспарту і камунікацый Беларусі.

Арганізатарамі і ўдзельнікамі маштабнага аўтапрабегу "Дарога жыцця. Дарога мужнасці. Дарога Перамогі" сталі прадстаўнікі Мінтранса РФ, Федэральнага Дарожнага агенцтва "Расаўтадар" і ДК "Аўтадор".

Стартавала мерапрыемства ў Санкт-Пецярбургу і праводзіцца ў памяць аб подзвігах дарожнікаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Наступнымі кропкамі на маршруце сталі месцы баявой славы Ленінградскай, Наўгародскай, Цвярской і Смаленскай абласцей.

Завяршаецца аўтапрабег у Беларусі. Яго ўдзельнікі сёння наведалі Мінск, а затым адправяцца ў Брэст – на мітынг-рэквіем, які пройдзе 22 чэрвеня ў 4 раніцы ў Брэсцкай крэпасці.