11.05.2025
Адбылося пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Астраханскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, Расійскую – кіраўнік рэгіёна Ігар Бабушкін. Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол.
Паводле слоў кіраўніка Мінтранса Беларусі, тэндэнцыя росту грузаперавозак, якая намецілася ў 2024-м, у гэтым годзе захоўваецца. Так, па папярэдніх дадзеных, за першыя чатыры месяцы праз астраханскія парты перавезена каля 60 тыс. тон нашых экспартных грузаў.
Астраханская вобласць выказала гатоўнасць павялічыць аб'ёмы перавалкі беларускага экспарту праз свае парты. Пра гэта заявіў губернатар расійскага рэгіёну Ігар Бабушкін: "Мы наладзілі працэс транзіту грузаў праз парты Астраханскай вобласці. Сёння нашы парты валодаюць магчымасцю перавалкі грузаў у аб'ёме 16 млн т. Нашы партавікі мадэрнізавалі свае магутнасці пад умовы транзіту грузаў з Беларусі ў бок Паўднёва-Усходняй Азіі і Персідскага заліва. Грузы ідуць. І мы гатовыя аб'ём перавалкі грузаў значна нарасціць".
Кіраўнік рэгіёну паведаміў, што па даручэнні Прэзідэнта Расіі створаны ўмовы для паўнавартаснай загрузкі ўсіх судоў, якія ідуць па Волга-Каспійскім канале. Забяспечаны прахадныя глыбіні 4,5 м, што дазволіла нарасціць транзіт грузаў праз парты Астрахані ў аб'ёме 6 млн т у мінулым годзе. "Такога выніку не было на працягу дзесяцігоддзяў", - адзначыў ён.