Націсніце для прагляду малюнка

У краіне ідзе актыўная падрыхтоўка рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог да эксплуатацыі ў летні перыяд

11.05.2025

Дарожнікі прыводзяць у парадак тэрыторыі ўздоўж трас, а таксама абнаўляюць элементы ўладкавання і канструктыўныя часткі транспартных артэрый.

Так, гэтай вясной плануецца выканаць наступныя віды і аб'ёмы падрыхтоўчых работ:

  • мыйка, ачыстка і антыкаразійная апрацоўка бар'ерных (2 803 км) і пярыльных агародж (472 км);
  • замена, афарбоўка тыльнага боку шчыткоў дарожных знакаў (14 266 шт.);
  • ачыстка, антыкаразійная апрацоўка стоек дарожных знакаў (368 488 шт.);
  • устаноўка, афарбоўка сігнальных слупкоў (129841 шт.);
  • прафіляванне абочын (26 514 км);
  • прафіляванне (грэйдзіраванне) гравійных і шчэбеневых пакрыццяў (29 963 км);
  • рамонт, афарбоўка і прывядзенне ў парадак аўтапавільёнаў (8 953 шт.);
  • рамонт, устаноўка лавак (3 389 шт.) і смеццязборнікаў (3 599 шт.).

Будзе таксама нанесена 5 701 км ліній дарожнай разметкі.

Кантроль якасці выканання работ ажыццяўляе тэхнічны нагляд РУП  "Белдарцэнтр".