Націсніце для прагляду малюнка

Працаўнікі транспартнай галіны ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі – 2025

11.08.2025

Свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны ўносяць прадпрыемствы аўтамабільнага, чыгуначнага, рачнога транспарту і дарожнай гаспадаркі.

Аўтапрадпрыемствы "Аўтасіла" і "Белмагістральаўтатранс" штогод перавозяць збожжа з гаспадарак Мінскай вобласці на камбінаты хлебапрадуктаў. Сёлета пасільную дапамогу аграрыям – тэхнікай і рабочымі рукамі – аказваюць "Беларускае рачное параходства" і "Днепрабугводшлях".

На ўборцы ўраджаю задзейнічаны работнікі і спецтэхніка дарожных арганізацый (аўтадораў) - трактарысты, механізатары і вадзіцелі, трактары, пагрузчыкі і грузавыя МАЗы.

У палях краіны сёння працуюць: 13 работнікаў і 7 адзінак тэхнікі РУП "Віцебскаўтадар", 12 работнікаў і 4 адзінкі тэхнікі РУП "Гроднааўтадар", 4 работнікі і 2 адзінкі тэхнікі РУП "Мінскаўтадар-цэнтр".

Дарожнікі выконваюць яшчэ адну важную задачу – забяспечваюць бяспечную эксплуатацыю аўтамабільных дарог у перыяд транспарціроўкі ўраджаю.

У складзе БЧ дзейнічаюць 5 сельгаспрадпрыемстваў. Агульная ўборачная плошча складае звыш 10,7 тыс. га (у тым ліку: збожжавыя і зернебабовыя – 7,8 тыс. га, азімы рапс – 2 тыс. га, кукуруза на зерне – 930 га).