Націсніце для прагляду малюнка

У Дзень ведаў Сяргей Дубіна павіншаваў выкладчыцкі склад і курсантаў БДАА з пачаткам новага навучальнага года

02.09.2025

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Ігар Голуб, дэкан факультэта міжнародных адукацыйных праграм Ташкенцкага дзяржаўнага транспартнага ўніверсітэта Алімжон Рызыкулаў, прадстаўнікі кіраўніцтва авіяцыйных арганізацый Беларусі і іншыя ганаровыя госці.

Сяргей Дубіна: "Цяперашні навучальны год адзначаны важнай падзеяй – упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі адбудзецца выпуск пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Гэта сур'ёзны крок да стварэння эфектыўнай транспартнай сістэмы і ўмацавання нацыянальнай бяспекі дзяржавы".

Як адзначыў прадстаўнік кіраўніцтва Мінтранса, немагчыма пераацаніць уклад акадэміі – альма-матэр беларускіх авіятараў – у развіццё грамадзянскай авіяцыі, як адной са стратэгічных і высокатэхналагічных галін. 

Па словах Сяргея Дубіны, менавіта ў гэтых сценах закладваецца трывалы падмурак будучага айчыннай авіягаліны. Ён падзякаваў выкладчыцкаму складу за прафесіяналізм і адказную працу па падрыхтоўцы авіяцыйных спецыялістаў.

Курсантам пажадаў поспехаў і быць годнымі пераемнікамі традыцый, закладзенымі папярэднімі пакаленнямі авіятараў: "Упэўнены, што кожны з вас стане сапраўдным прафесіяналам, адданым сваёй справе і сваёй краіне!"