Націсніце для прагляду малюнка

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эвалюцыя дарожнай справы – 2025. Аўтамабільныя дарогі і масты: прыярытэты і перспектывы развіцця" пачала працу ў Мінску

26.09.2025

Канферэнцыя арганізавана "БелдарНII" і праводзіцца пры падтрымцы Мінтранса Беларусі. Сёлета прысвечана 65-годдзю дарожнага навукова-даследчага інстытута.

На парадку пленарнай сесіі - пытанні развіцця асобных напрамкаў дарожнай гаспадаркі, у тым ліку новыя падыходы ў праектаванні і будаўніцтве дарог і мастоў.

Навукова-практычная канферэнцыя аб'яднала больш за 200 вядучых экспертаў, навукоўцаў і практыкаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, ЗША, Грузіі і Кітая.