17.10.2025
Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік транспартнага ведамства Аляксей Ляхновіч і старшыня Белпрафтранса Уладзімір Федаровіч.
Як было адзначана, над тарыфным пагадненнем была праведзена вялікая сумесная работа. Дакумент дапоўнены нормамі, якія ўзмацняюць абарону сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў транспартнай галіны.
Сацыяльныя партнёры таксама падпісалі рэзалюцыю семінара па тэматыцы рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".
Уладзімір Федаровіч уручыў намесніку міністра транспарту і камунікацый Наталлі Александровіч нагрудны знак "За заслугі" – вышэйшую ўзнагароду галіновага прафсаюза.
Узнагарода ўручаецца за значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху, высокі прафесіяналізм і плённую працу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў.