24.10.2025
Як адзначыў кіраўнік транспартнай галіны, дарожнікамі ў апошнія гады зроблена нямала ў справе ўдасканалення дарожнай інфраструктуры – і гэта адчулі мільёны жыхароў нашай краіны. Аўтамабілісты паспяхова вырашаюць задачы па перавозцы пасажыраў і грузаў.
Аляксей Ляхновіч павіншаваў прысутных з прафесійным святам, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў.
За значны асабісты ўклад у развіццё дарожнай гаспадаркі Беларусі, прафесіяналізм і высокія вынікі ў працы работнікам ведамства ўручаны ганаровыя граматы Мінтранса, аб'яўлены падзякі Міністра.