Націсніце для прагляду малюнка

Беларуская чыгунка і БелДУТ падпісалі дарожную карту па рэалізацыі асобных напрамкаў канцэпцыі развіцця інжынернай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года

23.01.2026

Подпісы пад дакументам паставілі начальнік БЧ Валерый Вярэніч і рэктар БелДУТа Мікалай Казакоў.

На сустрэчы абмеркавалі задачы, накіраваныя на развіццё ключавых аспектаў інжынернай адукацыі, умацаванне супрацоўніцтва паміж магістраллю і ВНУ, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для транспартнай галіны Беларусі.

Сярод асноўных напрамкаў:

  • удасканаленне прафарыентацыйнай работы
  • павышэнне якасці і практыкаарыентаванасці адукацыі
  • укараненне новых метадаў працоўнага выхавання
  • павышэнне эфектыўнасці выкладчыцкай дзейнасці

Рэктар БелДУТа адзначыў значнасць развіцця стратэгічнага партнёрства з БЧ:

"Падпісанне гэтай дарожнай карты - новы этап у падрыхтоўцы інжынерных кадраў, якія адказваюць сучасным выклікам галіны. Толькі праз цеснае ўзаемадзеянне навукі, адукацыі і вытворчасці мы зможам забяспечыць устойлівае развіццё транспартнай сістэмы краіны."

Кіраўнік БЧ прыняў удзел у якасці старшыні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па абароне магістарскіх дысертацый (работы па спецыяльнасці "Транспарт", прафілізацыя "Транспартныя працэсы і сістэмы") і пагутарыў з будучымі маладымі спецыялістамі.