Telegram-канал
04.04.2026
Мінтранс на чале з кіраўніком ведамства далучыўся да рэспубліканскай акцыі "Лес! Дабро! Парадак!". Калектыў транспартнага ведамства традыцыйна прымае ўдзел у маштабных акцыях па аднаўленні лясных масіваў.
Да марафону добрых спраў далучаюцца не толькі працоўныя калектывы транспартнай галіны, але і дзеці работнікаў. Сёлетняй вясной кампанія прысвечана пяцігодцы якасці, абвешчанай па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы. Акцэнт зроблены на навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні аб'ектаў у лясным фондзе.
"Любоў да роднай зямлі, беражлівыя адносіны да прыроды, імкненне да захавання нашых нацыянальных багаццяў і рэсурсаў неабходна выхоўваць у падрастаючага пакалення з самага дзяцінства", – акцэнтаваў увагу Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.
Добраахвотная ініцыятыва - значны ўклад у развіццё краіны, дабрабыт беларускага народа, адзначыў кіраўнік Мінтранса.
На тэрыторыі Валожынскага лясгаса работнікі Мінтранса і Дэпартамента па авіяцыі на плошчы 10 га высадзілі каля 10 тыс. саджанцаў бярозы. Крыху раней сіламі работнікаў лясной гаспадаркі на гэтай пляцоўцы была пасеяна хвоя. Ужо праз 10 гадоў на гэтым месцы зашуміць малады змешаны лес.