Telegram-канал
16.04.2026
Якаснае паляпшэнне дарожнай інфраструктуры, стварэнне хуткага і даступнага паведамлення - адна са стратэгічных задач развіцця рэгіёнаў рэспублікі.
У Лепельскім і Ушацкім раёнах рэалізуецца праект па рэканструкцыі Р-46. У эксплуатацыю ўжо ўведзена 30 км пуці ад Полацка да Сарочына. Увосень 2026-га плануецца завяршыць будаўнічыя работы на другім 30-кіламетровым участку - да Лепеля.
Пры будаўніцтве выкарыстоўваюцца правераныя тэхналогіі і матэрыялы, але ёсць і навінкі. Акрамя традыцыйных агародж-сетак уздоўж дарог упершыню тут будуць узведзены масты з тунэлямі для дзікіх жывёл.
Яшчэ адна асаблівасць Р-46 - устаноўка водапрапускных труб рознага дыяметра і кута нахілу, каб па абодва бакі ад трасы не ўтвараліся азёры з-за асаблівасцяў ландшафту.
Пасля рэканструкцыі шырыня магістралі складзе 12 метраў. За кошт умацавання абочыны павялічыцца прапускная здольнасць, бачнасць і кут агляду для кіроўцаў. Таксама знізіцца рызыка раптоўнага з'яўлення жывёл на праезнай частцы.
Падрабязнасці - у матэрыяле БЕЛТА