Telegram-канал
24.04.2026
Нарада адбылася ў Бішкеку пад старшынствам Міністра транспарту і камунікацый Кыргызскай Рэспублікі Талентбека Салтабоева. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Сяргей Дубіна.
Ключавымі тэмамі сталі пытанні рэалізацыі раней прынятых ініцыятыў у галіне транспартнага супрацоўніцтва, а таксама абмен думкамі аб далейшай сумеснай рабоце транспартных ведамстваў дзяржаў-членаў ШАС. Міністры таксама абмеркавалі канцэпцыю стварэння адзінай лічбавай платформы ШАС для кіравання мультымадальнымі сухапутнымі грузаперавозкамі.
У рамках мерапрыемства Сяргей Дубіна правёў двухбаковыя сустрэчы з намеснікамi міністраў транспарту Кыргызскай Рэспублікі і КНР.
Па выніках пасяджэння падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне цыфравізацыі дазволаў на міжнародныя аўтамабільныя перавозкі. Таксама прынята палажэнне аб спецыяльнай рабочай групе па развіцці супрацоўніцтва ў сферы транспарту дзяржаў-членаў ШАС.