Націсніце для прагляду малюнка

У добры шлях! 1 мая ў першы рэйс адправіўся "Сталічны экспрэс"

01.05.2026

На Дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава стартаваў 71-ы сезон летніх перавозак.

У традыцыйнай урачыстай лінейцы прынялі ўдзел работнікі і юныя чыгуначнікі малой Беларускай, прадстаўнікі Мінскага аддзялення БЧ. Начальнікі ўсіх чатырох змен Дзіцячай чыгункі здалі рапарты аб поўнай гатоўнасці да праходжання летняй практыкі.

Па добрай традыцыі пасажырамі першага рэйса сталі выхаванцы першага года навучання малой Беларускай: яны прайшлі па маршруце ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.