Націсніце для прагляду малюнка

Дэпутаты ў другім чытанні прынялі законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту"

24.06.2026

Праект дакумента прадставіў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко:

"Да работы над законапраектам было прыцягнута шырокае кола экспертаў, разгледжана вялікая колькасць прапаноў. Важна, што былі знойдзены задавальняючыя ўсіх зацікаўленых узгодненыя падыходы. Дадзеная рэдакцыя законапраекта стане заканадаўчай асновай для далейшага развіцця чыгуначнай галіны".

У прыватнасці, законапраект прадугледжвае наступныя навацыі:

  • перадача функцый ваенізаванай аховы ГА "Беларуская чыгунка" Дэпартаменту аховы МУС;
  • замацаванне паўнамоцтваў Урада на ўстанаўленне выпадкаў і парадку закрыцця малаінтэнсіўных участкаў, а таксама аднаўлення па іх руху;
  • аказанне дапамогі маламабільным грамадзянам на вакзалах;
  • размежаванне кампетэнцыі Мінтранса і МНС пры ажыццяўленні дзяржкантролю ў галіне чыгуначнага транспарту;
  • пашырэнне кола асоб, якія праходзяць медагляды, агляд, тэхнічнае навучанне;
  • удакладненне ўмоў прадастаўлення права кіравання ТС чыгуначнага транспарту і інш.