Націсніце для прагляду малюнка

Эксперыментальная праекцыйная падсветка з'явіцца на трасе Р-83 "Брэст - Камянец - Нацыянальны парк "Белавежская пушча"

29.06.2026

На рэспубліканскіх дарогах Брэсцкага рэгіёна праводзіцца шэраг інжынерна-тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на бяспеку дарожнага руху, у першую чаргу - пешаходаў.

У цяперашні час спецыялісты "Брэстаўтадара" ўладкоўваюць эксперыментальнае падсвятленне на аўтадарозе Р-83. Дзякуючы інавацыйнай тэхналогіі лініі і знакі дублююцца на праезную частку з дапамогай святлодыёдных праектараў. Гэта стварае яркі малюнак, павышае бяспеку ў складаных умовах надвор'я і цёмны час сутак.

У рэгіёне ў гэтым годзе таксама плануецца выканаць:

  • капрамонт участка Р-104 "Жабінка – Кобрын" у межах населенага пункта Залуззе (праектам прадугледжана ўладкаванне аўтобусных прыпынкаў, асвятлення, тратуараў, пешаходных пераходаў і астраўкоў бяспекі)
  • капрамонт Р-8 "Лунінец – Пінск" у межах населенага пункта Лунін з уладкаваннем пешаходных пераходаў, прыпынкаў, тратуараў, замены бруку на новае асфальтабетоннае пакрыццё.
  • арганізацыю асвятлення пешаходнага пераходу на Р-85 "Слонім – Высокае" ў аграгарадку Харава

Нагадаем, у чэрвені на трасе Р-83 на пад'ездзе да Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" добраўпарадкавана музычная дарога, як адзін з элементаў забеспячэння дарожнай бяспекі. У Брэсцкай вобласці планамерна працягнуцца работы па пазначэнні разметкі на пешаходных пераходах з дапамогай пластыка халоднага нанясення, што дазволіць павялічыць тэрмін эксплуатацыі разметкі.

Фота: БЕЛТА