Націсніце для прагляду малюнка

"Цягнік Перамогі" прыбыў у Мінск

02.07.2026

Гэта ўнікальны праект, які нікога не пакідае абыякавым. Сталіца Беларусі - фінальны пункт маршруту перасоўнага музея па нашай краіне.

Урачысты мітынг з нагоды адкрыцця экспазіцыі прайшоў на станцыі "Мінск-Пасажырскі". У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Мінгарвыканкама, БЧ, ветэраны, выхаванцы Дзіцячай чыгункі, прадстаўнікі ваенна-патрыятычных клубаў, моладзь.

У 2026 годзе "Цягнік Перамогі" прыбыў у Беларусь пяты раз.

Грамадска-патрыятычны праект БЧ рэалізуе сумесна з ААТ "РЧ" пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2021-м, 2022-м, 2024-м і 2025 гадах экспазіцыю наведалі больш за 137 тыс. жыхароў нашай краіны.