Telegram-канал
06.07.2026
З уступленнем у сілу ўказа Прэзідэнта № 295 ад 4 жніўня 2025 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць абноўленыя правілы дарожнага руху.
Асноўная мэта дакумента — упарадкаваць выкарыстанне сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ) і ўкараніць выразную сістэму кантролю іх тэхнічных параметраў.
Згодна з ПДР Беларусі сродак персанальнай мабільнасці - гэта транспартны сродак для аднаго чалавека з электрарухавіком і любой колькасцю колаў, максімальная хуткасць якога абмежавана электронікай на адзнацы 25 км/г.
Калі вы набылі свой транспарт да 1 верасня 2025 года, вам неабходна пацвердзіць яго адпаведнасць новым стандартам. Ацэнка праводзіцца ў 25 сертыфікаваных лабараторыях, размешчаных у 16 гарадах Беларусі.
Для зручнасці ўладальнікаў Дзяржстандарт падрыхтаваў пакрокавую інструкцыю, якая дапаможа вызначыць катэгорыю вашай прылады і зразумець, ці патрабуецца вам звяртацца ў лабараторыю.