Telegram-канал
08.07.2026
Дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымалі курсанты з Беларусі, Нігерыі, Таджыкістана і Узбекістана.
Рэктар БДАА ўручыў дыпломы з адзнакай выпускнікам, якія завяршылі навучанне па спецыяльнасцях "Тэхнічная эксплуатацыя паветраных судоў і рухавікоў" і "Арганізацыя руху і забеспячэнне палётаў на паветраным транспарце". Дыпломы і пагоны атрымалі курсанты, якія прайшлі навучанне па праграме афіцэраў запасу.
У прамове рэктар акадэміі Ігар Яцкевіч пажадаў хлопцам заўсёды заставацца адданымі сваёй прафесіі і краіне. Лепшым з лепшых уручаны падзякі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.