Націсніце для прагляду малюнка

Бітва за ўраджай – 2026: транспартнікі ў справе!

17.07.2026

У перыяд масавай уборачнай кампаніі работнікі транспартнай галіны аказваюць неабходную дапамогу аграрыям. Свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі ўносяць аўтамабілісты, чыгуначнікі, работнікі дарожнай гаспадаркі.

Ва ўборачную страду транспартнікі працуюць у палях: машыністы, вадзіцелі, слесары садзяцца за штурвалы камбайнаў. На грузавіках бесперабойна і бяспечна дастаўляюць каштоўны груз, каб кожная тона збожжа прыбыла ў пункт прызначэння ў захаванасці і ў тэрмін.

На палях Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей працуюць вадзіцелі, механізатары, трактарысты, а таксама спецтэхніка аўтадараў і холдынгу "Белаўтадар". "Аўтасіла" і "Белмагістральаўтатранс" дастаўляюць збожжа на хлебакамбінаты Мінскага рэгіёна.

І гэта яшчэ не ўсё. У жніво ва ўмовах высокіх тэмператур дарожнікі забяспечваюць бяспечную эксплуатацыю аўтамабільных дарог пры транспартоўцы ўраджаю.

Бітва за ўраджай працягваецца!