Націсніце для прагляду малюнка

Рэканструкцыя аўтадарогі М-3 Мінск - Віцебск працягваецца на ўчастку 66,7-87,95 км

20.07.2026

У рамках маштабнага праекта рэалізуецца шостая чарга будаўніцтва на 21-кіламетровым адрэзку трасы. Праектам прадугледжана пашырэнне праезнай часткі да 4 палос руху, што значна павысіць прапускную здольнасць і бяспеку адной з ключавых транспартных артэрый краіны.

На ўчастку размешчаны: пуцеправод на транспартнай развязцы, падземныя пешаходныя пераходы, два біяпераходы для дзікіх жывёл. Будаўнічыя работы ў рамках 6 чаргі рэканструкцыі плануецца завяршыць у 2028 годзе.