Telegram-канал
23.07.2026
Шосты цягнік з 62 кантэйнераў з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў адпраўлены дзяржаўным прадпрыемствам "Белінтэртранс" сумесна з БЧ. Састаў iдзе па тэрыторыі Расіі з выхадам праз пагранпераход "Забайкальск" у КНР.
Новы сэрвіс - зборны кантэйнерны цягнік "Каласок" - запушчаны ў 2026 годзе. З пачатку года адпраўлена 348 кантэйнераў у адрас 15 кітайскіх кампаній. Паступова сэрвіс выходзіць на стабільны штомесячны графік паставак, намэнклятура грузаў пастаянна пашыраецца.
Праект накіраваны на аптымізацыю лагістычных выдаткаў для айчынных экспарцёраў. Назва "Каласок" адлюстроўвае сутнасць сэрвісу: гэта цягнік, сфармаваны са зборных грузаў. Яго асаблівасць у тым, што ён арыентаваны на малы і сярэдні бізнес.
Намеснік генеральнага дырэктара - начальнік цэнтра кантэйнерных перавозак "Белінтэртранс" Наталля Літвінка:
"Пастановай Савета Міністраў №213 ад 22 сакавіка 2024 года "Белінтэртранс" афіцыйна вызначаны кансалідатарам заявак па адпраўцы зборных грузаў.