Telegram-канал
27.07.2026
У БелДУТ расказалі аб адкрыцці ў 2026 годзе набору на чатыры сучасныя прафілізацыі інжынерных спецыяльнасцяў:
▪️"Інжынерныя тэхналогіі і сістэмы кіравання пуцявымі аб'ектамі"
▪️"Інжынірынг аўтаномнага рухомага саставу"
▪️"Лічбавая лагістыка і транспартная аналітыка"
▪️"Будаўніцтва і кіраванне тэхнічным станам дарожнай інфраструктуры"
Прарэктар па вучэбнай рабоце БелДУТа Сяргей Шатроў пра тое, хто такі "інжынер новай фармацыі":
"Мы ўважліва аналізуем глабальныя тэндэнцыі і запыты айчыннай эканомікі. Новыя прафілізацыі - гэта наш адказ на тэхналагічныя змены. Сёння інжынеру мала проста ведаць механіку або лагістыку. Ён павінен умець апераваць вялікім аб'ёмам дадзеных, лічбавымі платформамі і мадэляваць працэсы ва ўмовах пастаянна змяняемай геапалітычнай абстаноўкі. Пры гэтым класічныя, правераныя часам спецыяльнасці застаюцца, але яны дапаўняюцца сучаснымі кампетэнцыямі. Кожны напрамак мы абмяркоўвалі з нашымі заказчыкамі кадраў. Працадаўцы пацвердзілі: такія спецыялісты патрэбныя на прадпрыемствах ужо сёння, а заўтра попыт на іх вырасце ў разы".